Отдел по образованию администрации Первомайского района г. Витебска
Новости — Пасяджэнне МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Першамайскага раёна г.Віцебска
Главная Новости Пасяджэнне МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Першамайскага раёна г.Віцебска

Пасяджэнне МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Першамайскага раёна г.Віцебска

 

Існуе добрая традыцыя ў настаўнікаў раёна – правядзенне фінальнага метадычнага аб’яднання ў адным з маляўнічых, культурна-гістарычных месцаў Віцебшчыны. У гэтым годзе – годзе малой Радзімы – нашы настаўнікі наведалі музей-сядзібу мастака І.Я.Рэпіна ў Здраўнёве.

Выбар гэтага месца быў зроблены невыпадкова. Для многіх наведвальнікаў музея І.Я.Рэпін вядомы толькі як мастак. Для нас жа было цікава і карысна пазнаёміцца з асветніцкай дзейнасцю сям’і Рэпіных. Сапраўдным адкрыццём стаў аповед  дырэктара музея пра тое, што сядзіба мастака ў 30-я гады дваццатага стагоддзя стала школай для вясковых дзяцей. Супрацоўнікі музея пастараліся перадаць атмасферу культурнага асяроддзя і асветы, што было створана дачкой Ільі Яфімавіча ў складаныя часы нашай гісторыі. Настаўнікі мелі магчымасць адчуць сябе вучнямі, пазнаёміцца з асаблівымі ўмовамі навучання, «прайграць» урок матэматыкі і пісьма. Высветлілася, што нашчадкі знакамітага мастака ў сваёй рабоце прымянялі кампетэнтнасныя заданні – складалі ўмовы задач, зыходзячы з надзённых патрэб селяніна.

Лагічным працягам імправізаванага ўрока стала выступленне настаўніка-метадыста гімназіі № 5  Сухавай Галіны Анатольеўны па праблеме ўдасканалення методыкі выкладання беларускай мовы і літаратуры. Настаўніца правяла паралель паміж  традыцыйным  урокам і ўрокам, які адпавядае сучасным патрабаванням. Падзялілася эфектыўнымі метадамі і прыёмамі  работы па арганізацыі самастойнай пазнаваўчай  дзейнасці вучняў.

Наталля Сяргееўна Кісялёва прэзентавала вопыт работы па выкарыстанні здароўезберагальных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

Прадставіла на абмеркаванне калег вопыт работы па самаадукацыі Грачышнікава Ірына Іванаўна. Настаўніца атрымала станоўчы водгук настаўнікаў раёна на сваю работу.

Настаўнікі-моваведы выразілі шчырую падзяку Полагавай Марыне Анатольеўне, метадысту аддзела адукацыі Першамайскага раёна, Крупко Ліліі Сцяпанаўне, кіраўніку МА настаўнікаў, за магчымасць у  атмасферы творчасці падзяліцца вопытам метадычнай работы.

Метадыст аддзела    Полагава М. А.

24.05.2018, 217 просмотров.



Министерство образования Республики Беларусь

Национальный институт образования

Год науки

Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь

Витебский областной институт развития образования

Первомайский РК профсоюза

Молодежь Беларуси

Белорусская республиканская пионерская организация

Гордимся, что научили

Спасатели глазами детей

Детский правовой сайт

 
Отдел по образованию администрации
Первомайского района г.Витебска
Тел: 64-33-51, Fax: 64-33-51
E-mail: pervroo@tut.by
: Новости : : Первомайский район : : Одно окно : : Обратная связь : : Карта сайта :
 
Система управления сайтом Host CMS