Отдел по образованию администрации Первомайского района г. Витебска
Новости — Абласны этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў ”Жывая класіка“
Главная Новости Абласны этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў ”Жывая класіка“

Абласны этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў ”Жывая класіка“

Гонар Першамайскага раёна ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» 16 мая 2018 года адстойвалі Вайцяхоўская Кіра (сярэдняя школа № 12), Клімчук Максім (сярэдняя школа № 33), Прышчэпава Крысціна (сярэдняя школа № 12), Фёдараў Канстанцін (сярэдняя школа № 35).

Вынікі ўзрадавалі і ўсхвалявалі адначасова: Вайцяхоўская Кіра, вучаніца 1 класа сярэдняй школы № 12, заняла 1 месца сярод удзельнікаў пачатковых класаў! Кіра будзе ўдзельнічаць у рэспубліканскім этапе конкурсу, падвядзенне вынікаў якога адбудзецца 1 верасня ў Дзень беларускага кнігадрукавання ў г.Іванава.

Прышчэпава Крысціна, вучаніца 8 класа сярэдняй школы № 12, сярод вучняў 7-8 класаў заняла 3 месца. Патрыятычны характар «Хытынскага трыпціху» не пакінуў раўнадушным нікога ў зале, Крысціне ўдалося паказаць тонкую грань паміж мірам і вайной, падкрэсліць значнасць шчаслівых хвілін ў жыцці чалавека падчас ваеннага ліхалецця.

Клімчук Максім, вучань 6 класа сярэдняй школы № 33, уразіў гледачоў і журы касцюмам, уменнем ўвайсці ў вобраз: перад намі на сцэне стаяў сапраўдны беларус – сціплы, чулы, сінявокі! Гледачы разам з Масимам шукали адказ на пытанне: «Баіцца беларус быць беларусам ці не?» Максім заняў 4 месца!

Таксама 4 месца ў конкурсе заняў вучань 10 класа сярэдняй школы № 35 Фёдараў Канстацін. Глыбокі сэнс прачытаных радкоў аб маці, аб гонары за сваіх дзяцей прымусіў задумацца аб рэаліі – адносінах паміж маці і дзецьмі, аб павазе да «маці з дзіцем на руках».

Жадаем Вайцяхоўскай Кіры ўдачы на рэспубліканскім этапе конкурсу!!!

Метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму
адміністрацыі Першамайскага раёна г.Віцебска  Полагава М. А.


18.05.2018, 402 просмотра.



Министерство образования Республики Беларусь

Национальный институт образования

Год науки

Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь

Витебский областной институт развития образования

Первомайский РК профсоюза

Молодежь Беларуси

Белорусская республиканская пионерская организация

Гордимся, что научили

Спасатели глазами детей

Детский правовой сайт

 
Отдел по образованию администрации
Первомайского района г.Витебска
Тел: 64-33-51, Fax: 64-33-51
E-mail: pervroo@tut.by
: Новости : : Первомайский район : : Одно окно : : Обратная связь : : Карта сайта :
 
Система управления сайтом Host CMS