Отдел по образованию администрации Первомайского района г. Витебска
Новости — Ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў раённага этапу рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў ”Жывая класіка“
Главная Новости Ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў раённага этапу рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў ”Жывая класіка“

Ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў раённага этапу рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў ”Жывая класіка“

11 мая 2018 года адбылося ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў раённага этапу рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». Другі год запар юных чытальнікаў прыветліва і ўрачыста сустракала сярэдняя школа №  12 г.Віцебска. 25 і 26 красавіка пад дахам актавай залы школы «гучала гнуткая, як прамень, цвёрдая і ласкавая адначасова, лаканічная мова», словы класікаў беларускай літаратуры – Я.Купалы, Я.Коласа, У.Караткевіча, П.Панчанкі, Р.Барадуліна, А.Вярцінскага і іншых – ліліся з вуснаў чытальнікаў, навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Першамайскага раёна г.Віцебска ад першага да дзясятага класа.

Для пераможцаў былі падрыхтаваны дыпломы аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Першамайскага раёна г.Віцебска, прызы ад грамадскай арганізацыі Першамайскага раёна «Белая Русь»: кожны пераможца і прызёр атрымаў з рук члена журы кнігу вершаў ці празаічных твораў на беларускай мове.

Удзельнікаў першай узроставай катэгорыі, вучняў пачатковых класаў, віншавала з перамогай член журы конкурсу, метадыст Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі С.С. Краўчанка. Святлана Станіславаўна падкрэсліла значнасць валодання мовай і навыкамі выразнага чытання самых малодшых удзельнікаў конкурсу, ёю ўзнагароджаны  Вайцяхоўская Кіра (сярэдняя школа №  12), Катульская Ксенія (сярэдняя школа №  14) – дыплом I ступені, Кірычонак Лізавета (гімназія №  9), Сушынская Кацярына (гімназія №  7), Якаўлева Аляксандра (сярэдняя школа №  40) – дыплом II ступені, Гапоненка Валерыя (сярэдняя школа №  31), Булгакава Марыя (гімназія №  5), Ісаенка Ульяна (гімназія №  8) – дыплом III ступені.

Удзельнікаў другой узроставай катэгорыі, вучняў 5-6 класаў, вітала старшыня журы, метадыст аддзела адукацыі, М.А.Полагава. Марына Анатольеўна параўнала канкурсантаў з васількамі, талент якіх, прага да валодання роднай мовай, пазнання яе хараства і мілагучнасці прынясе ім карысць, дасць магчымасць быць сапраўднымі патрыётамі сваёй Айчыны: «Добра, калі ёсць каласы, але найбольш пашчасціла таму, хто змог быць васільком. Бо навошта каласы, каля няма васількоў?» Узнагароджанне атрымалі Клімчук Максім (сярэдняя школа №  33), Шнякава Варвара (сярэдняя школа №  12) – дыплом I ступені, Нікалаеў Глеб (гімназія №  7), Котава Кацярына (сярэдняя школа №  24), Казачонак Лізавета (сярэдняя школа №  46) – дыплом II ступені, Сцяпанава Кацярына (сярэдняя школа №  42), Шарэнда Дарына (гімназія №  5), Сакалоў Ілья (сярэдняя школа №  14) – дыплом III ступені.

Канкурсантаў 7-8 класаў узнагароджвала паэтка, настаўнік беларускай мовы і літаратуры гімназіі №  7 г.Віцебска А.І.Гінько. Алена Іванаўна прадэкламавала верш аб роднай мове, аб любові да матчынага слова, шчырыя словы падзякі выказала выканаўцам і іх настаўнікам. Паэтка ўпэўнена, што беларуская мова для вучняў застанецца любiмай, паважанай i, увогуле, самай лепшай, а чытанне ёсць і будзе самым цікавым заняткам. Сярод выканаўцаў 7-8 класаў узнагароды атрымалі Прышчэпава Крысціна (сярэдняя школа №  12), Слатвiнская Анастасiя (сярэдняя школа №  38) – дыплом I ступені, Вернікоўскі Віктар (гімназія №  8), Барадзіна Анхеліка (сярэдняя школа №  46), Корхава Марыя (гімназія №  5) – дыплом II ступені, Скакун Ганна (сярэдняя школа №  25), Янкоўская Дар’я, Буднікаў Арцём (сярэдняя школа №  35), Вазняк Дар’я (гімназія №  9) – дыплом III ступені.

Вучні 9-10 класаў атрымалі словы прывітання ад выкладчыка Віцебскага каледжа культуры і мастацтваў М.Ц.Котавай. Марыя Цімафееўна была ўражана пранікнёнымі радкамі, што прагучалі на сцэне падчас конкурсу: «Дзе б вы ні апынуліся пазней, у якіх бы цудоўных палацах-музеях ні пабывалі, вы заўсёды будзеце чакаць сустрэчы са сваёй радзімай. Гэтыя знаёмыя з маленства мясціны, дзе вы жывяце, – часцінка  таго вялікага і святога, што мы называем словамі „Айчына“, «Бацькаўшчына“, дзе моладзь можа і ўмее размаўляць на роднай мове». Былі ўзнагароджаны Фёдараў Канстанцін (сярэдняя школа №  35), Ляшчова Маргарыта (сярэдняя школа №  46) – дыплом I ступені, Снарава Валерыя, Дзянісаў Вячаслаў (сярэдняя школа №  33), Старыковіч Анастасія (сярэдняя школа №  40), Ерыс Аляксандр (сярэдняя школа №  42) – дыплом II ступені, Хромава Людміла (гімназія №  7), Гарбукова Дзінара (сярэдняя школа №  14), Шчаглова Ганна (сярэдняя школа №  31) – дыплом III ступені.

Метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму
адміністрацыі Першамайскага раёна г.Віцебска   Полагава М. А.

 


16.05.2018, 342 просмотра.



Министерство образования Республики Беларусь

Национальный институт образования

Год науки

Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь

Витебский областной институт развития образования

Первомайский РК профсоюза

Молодежь Беларуси

Белорусская республиканская пионерская организация

Гордимся, что научили

Спасатели глазами детей

Детский правовой сайт

 
Отдел по образованию администрации
Первомайского района г.Витебска
Тел: 64-33-51, Fax: 64-33-51
E-mail: pervroo@tut.by
: Новости : : Первомайский район : : Одно окно : : Обратная связь : : Карта сайта :
 
Система управления сайтом Host CMS