Отдел образования,спорта и туризма администрации Первомайского района г.Витебска
Новости — Раённы этап гарадскога конкурсу драматычных калектываў
Главная Новости Раённы этап гарадскога конкурсу драматычных калектываў

Раённы этап гарадскога конкурсу драматычных калектываў

15-16 савіка 2018 года адбыўся раённы этап гарадскога конкурсу драматычных калектываў «Сцэнічныя чытанні. „Школьны тэатр-22“. У конкурсе прынялі ўдзел 11 тэатральных калектываў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Першамайскага раёна г.Віцебска: гімназій № № 7, 8, 9, сярэдніх школ № № 12, 19, 23, 25, 31, 33, 45, 46.

Журы конкурсу ў складзе А.М.Замкоўскага, кіраўніка літаратурна-мастацкай часткі нацыянальнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа, Н.А.Обухавай, вядучага майстра сцэны тэатра, рэжысёра конкурсу «Сцэнічныя чытанні. „Школьны тэатр-22“, Н.Я.Сяўрук, выкладчыка УА «Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў», С.С.Краўчанка, метадыста УА «Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі», М.А.Полагавай, метадыста аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Першамайскага раёна г.Віцебска, адзначыла выканаўцаў лепшых мужчынскай, жаночай роляў: Гільгінберг Кірыл (сярэдняя школа № 45), Гадлеўскі Уладзіслаў (сярэдняя школа № 46); Махлаева Дар’я (сярэдняя школа № 25), Жлукценка Вольга (гімназія № 8);

лепшых мужчынскай, жаночай роляў другога плану: Мірзоеў Вагіф (сярэдняя школа № 45), Белабед Ілья (сярэдняя школа № 46); Бардзюкова Анастасія (сярэдняя школа № 19), Дубінская Наталля (гімназія № 8).

Пераможцы конкурсу: тэатральны калектыў сярэдняй школы № 33, пастаноўка «Кветкі пад ліўнем» (рэжысёр І.М.Краўчанка), тэатральны калектыў сярэдняй школы № 25, пастаноўка «Так я і зрабіў» (рэжысёр А.П.Відасава) – 3 месца; тэатральны калектыў сярэдняй школы № 19, пастаноўка «Кватарант» (рэжысёр І.А.Адамава), тэатральны калектыў сярэдняй школы № 46, пастаноўка «А ці будзе заўтра?…» (рэжысёр І.П.Салаўёва) – 2 месца; тэатральны калектыў сярэдняй школы № 45, пастаноўка «Лялькі» (рэжысёр К.І.Ганчароў), тэатральны калектыў «Дарослыя дзеці» гімназіі № 8, пастаноўка «Пра мейстерзінгера Себасцьяна з Футра і Аўгусціна бесталаннага, ці бясконцая песня лёсу» (рэжысёр А.М.Раманава) – 1 месца.

Тэатральныя калектывы гімназіі № 8, сярэдніх школ № № 19, 45, 46 у красавіку 2018 г. выступяць на сцэне тэатра імя Я.Коласа. Сваю любоў да тэатральнага мастацтва, да беларускага слова яны ўвасобяць у сваіх героях і падзеях, адлюстраваных у аблюбаваных імі пастаноўках.

Метадыст аддзела адукацыі, спорту
і турызму адміністрацыі
Першамайскага раёна г.Віцебска        М.А.Полагава


21.03.2018, 143 просмотра.



Министерство образования Республики Беларусь

Национальный институт образования

Год науки

Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь

Витебский областной институт развития образования

Первомайский РК профсоюза

Молодежь Беларуси

Белорусская республиканская пионерская организация

Гордимся, что научили

Спасатели глазами детей

Детский правовой сайт

 
Отдел образования, спорта и туризма администрации
Первомайского района г.Витебска
Тел: 64-33-51, Fax: 64-33-51
E-mail: pervroo@tut.by
: Новости : : Первомайский район : : Одно окно : : Обратная связь : : Карта сайта :
 
Система управления сайтом Host CMS