Отдел по образованию администрации Первомайского района г. Витебска
Новости — Метадычнае аб’яднанне для выхавальнікаў старэйшых групп устаноў дашкольнай адукацыі
Главная Новости Метадычнае аб’яднанне для выхавальнікаў старэйшых групп устаноў дашкольнай адукацыі

Метадычнае аб’яднанне для выхавальнікаў старэйшых групп устаноў дашкольнай адукацыі

Не саромся, беларус, гаманіць па свойму  – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, песні, казкі, звычаі і ўсё роднае  – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны  скарб…  А першы скарб  нацыянальны –  гэта родная мова! «
З. Бядуля.

Мова народа ёсць яго дух! Менавіта мова дае  магчымасць кожнаму новаму пакаленню засвойваць думкі  і пачуцці папярэдніх пакаленняў, авалодваць тым духоўным багаццем, якое складзена ў роднай мове.

24 красавіка  ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 78  г. Віцебска» прайшло  метадычнае аб’яднанне для выхавальнікаў старэйшых групп устаноў дашкольнай адукацыі па тэме: «Рэалізацыя вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Адукацыйная вобласць  „Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін“. Мэтай мерапрыемства было  ўдасканальванне прафесійнай кампетэнтнасці выхавальнікаў старэйшых груп па пытаннях навучання дзяцей беларускай мове ў рамках рэалізацыі адукацыйнай вобласці «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін» вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

На пасяджэнні былі падняты актуальныя пытанні, з якімі сутыкаюцца педагогі пры навучанні дзяцей роднай мове. Аб асаблівасцях навучання рускамоўных дзяцей дашкольнага ўзросту беларускай мове ва ўмовах блізкароднаснага двухмоўя (білінгвізму) падрабязна паведала намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад  № 78 г. Віцебска»  Шаркова Лілія Уладзіміраўна.

Настаўнік пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі  «Сярэдняя школа № 31 г. Віцебска» Базылева Людміла Міхайлаўна таксама была запрошана  на метадычнае аб’яднанне. Пытанні кампетэнтнаснага падыхода да навучання дзяцей беларускай мове ў рамках пераемнасці дашкольнай адукацыі  і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі  былі ўзняты на пасяджэнні і выклікалі прафесійную цікавасць      педагогаў.

Практычны вопыт педагогі  атрымалі  падчас  калектыўнага  прагляду занятка «Мая Беларусь!» у старэйшай групе, які падрыхтавала выхавальнік дашкольнай адукацыі вышэйшай катэгорыі Сіняўская Таццяна Міхайлаўна. Таксама  вопытам працы падзяліліся  калегі  дашкольных  устаноў Першамайскага раёна. У прэзентацыі дыдактычных гульняў, гульнявых комплексаў па далучэнні выхаванцаў да беларускай мовы і беларускай культуры прынялі ўдзел выхавальнікі дзіцячых садкоў  № 78, 106, 111.

Кожнаму педагогу важна далучаць дзіця да роднай мовы, культуры свайго народа, паколькі зварот да бацькоўскай спадчыны выхоўвае павагу, гонар за зямлю, на якой жывеш!

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці   Л.У.Шаркова


03.05.2019, 281 просмотр.



Министерство образования Республики Беларусь

Национальный институт образования

Год науки

Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь

Витебский областной институт развития образования

Первомайский РК профсоюза

Молодежь Беларуси

Белорусская республиканская пионерская организация

Гордимся, что научили

Спасатели глазами детей

Детский правовой сайт

 
Отдел по образованию администрации
Первомайского района г.Витебска
Тел: 64-33-51, Fax: 64-33-51
E-mail: pervroo@tut.by
: Новости : : Первомайский район : : Одно окно : : Обратная связь : : Карта сайта :
 
Система управления сайтом Host CMS